Home
viasna96's Journal
 
[Most Recent Entries] [Calendar View] [Friends]

Below are the 20 most recent journal entries recorded in viasna96's LiveJournal:

    [ << Previous 20 ]
    Thursday, March 23rd, 2006
    5:37 pm
    Увага!!!

    Нагадваем, што сьпісы затрыманых і асуджаных на сайце Вясны абнаўляюцца кожныя паўгадзіны.

    Вялікая просьба, калі вы ведаеце іншыя прозьвішчы, якіх няма ў сьпісах, зьвяжыцеся з намі па электроннай пошце ці па тэлефоне 231-08-44.

    Праваабарончы цэнтар "Вясна".
    Tuesday, March 21st, 2006
    4:14 pm
    Затрымана 108 чалавек удзельнікаў акцыі і тых, хто прыносіў ежу і рэчы. Пра гэта ў Праваабарончы цэнтр Вясна паведаміў Аляксей Янукевіч (давераная асоба Аляксандра Мілінкевіча), які арыштаваны і знаходзіцца ў сьпецпрыёмніку на Акрэсьціна

    21 сакавіка ў судах Ленінскага, Савецкага і Цэнтральнага раёну (на Арлоўскай) пачаліся суды.


    У судзе Цэнтральнага раёну рашэньне выносіць суддзя Аляксей Бычко па арт. 156 КаАП (дробнае хуліганства)

    Вядомы судовыя рашэньні

    1. Сокал Сьвятаслаў 10 сутак (арт. 156, дробнае хуліганства)
    2. Сцяпанаў Аляксей, грамадзянін Расіі 10 сутак (арт. 156, дробнае хуліганства)
    3. Дзюба Дзяніс 10 сутак (арт. 156, дробнае хуліганства)


    Сьпіс затрыманых (удакладняецца)

    1. Дынько Андрэй (рэдактар Нашай Нівы), затрыманы 21 сакавіка, калі вёз ежу на плошчу
    2. Сокал Святаслаў затрыманы 20, асуджаны 21 сакавіка 10 сутак (арт. 156, дробнае хуліганства суд Цэнтральнага раёну, судззя Аляксей Бычко)
    3. Сцяпанаў Аляксей, грамадзянін Расіі, асуджаны 21 сакавіка на 10 сутак (арт. 156, дробнае хуліганства суд Цэнтральнага раёну, судззя Аляксей Бычко)
    4. Дзюба Дзяніс, затрыманы 20, асуджаны 21 сакавіка на 10 сутак (арт. 156, дробнае хуліганства, суд Цэнтральнага раёну, судззя Аляксей Бычко)
    5. Міхноў Сяргей, затрыманы 20 сакавіка на Кастрычніцкай плошчы (зьбіты)
    6. Кішкурна Уладзімір
    7. Лукін Сяргей
    8. Мазынскі
    9. Янукевіч Аляксей
    10. Гурневіч Зьміцер
    11. Бірук
    12. Рышытоўскі
    13. Буклей
    14. Касьпер Юлія
    15. Кухарава
    16. Касько Сяргей
    17. Жлутка Алег
    18. Чавусаў Юры
    19. Сюдак Зьміцер
    20. Хілько Зьміцер (зьбілі 20 сакавіка, аформілі пратакол па арт. 156, адпусьцілі)
    21. Табуліч Аляксей (зьбілі 20 сакавіка, аформілі пратакол па арт. 156, адпусьцілі)
    22. Хома Тацяна
    23.Лябедзька Анатоль
    24. Дабравольскі Аляксандр
    25.Ялавая Татьяна
    26. Сідун Юры
    27. Кузьміч Вольга
    Sunday, March 19th, 2006
    7:51 pm
    19 сакавіка ў 13.30 кандыдат у прэзідэнты Беларусі Аляксандр Мілінкевіч даў прэс-канферэнцыю. Падчас прэс-каферэнцыі абвесціў вынікі агітацыйнай кампаніі, парушэнні і правакацыі збоку ўлады ў адносінах да актывістаў каманды, казаў пра нагнятанне ўладамі напружанай сітуацыі і пра мірны выхад людзей на вуліцу.

    - Наша агітацыйная кампанія скончылася сёння ў поўнач. Мы лічым, што ў гэтых умовах, правялі добрую агітацыйную кампанію, падчас якой прапанавалі грамадству рэальную альтэрнатыву існуючаму ладу і дзеючаму прэзідэнту. Кульмінацыяй нашай кампаніі стаў учорашні канцэрт "За Свабоду!", які прайшоў учора на плошчы Бангалор у Мінску, - адзначыў Аляксандр Мілінкевіч.
         
         Кандыдат у прэзідэнты казаў пра затрыманні і арышты актывістаў яго каманды, канфіскацыю агітацыйнай друкаванай прадукцыі.
         
         - Больш за 450 чалавек былі затрыманыя міліцыяй падчас выбарчай кампаніі, больш за 160 чалавек аштрафаваныя вялікімі штрафамі. Толькі за апошнія 10 дзён 80 чалавек па надуманых абвінавачваннях былі кінуты ў турмы. Дагэтуль невядомы лёс затрыманага ўчора прафсаюзнага актывіста і журналіста з Гродна Івана Романа. Міліцыя канфіскавала 200 тысяч экзэмпляраў агітацыйнай прадукцыі, якая была выдадзена на грошы ЦВК.
         
         Выбарчы працэс праходзіць з парушэннямі заканадаўства, людзей прымушаюць галасаваць датэрмінова, зганяюць на ўчасткі.
         
         - Датэрмінова прагаласавала 31,3%, гэта ў два разы больш, чым на мінулых кампаніях. На закрытых участках абвяшчаюць вынікі галасавання, дзе за Лукашэнка прагаласавала 98-100%. Улада дазваляе сабе публічна абражаць кандыдата ад дэмакратычных сіл і ўсю дэмакратычную кааліцыю,- падкрэсліў Аляксандр Мілінкевіч.
         
         Аляксандр Мілінкевіч казаў пра адмысловае нагнятанне напружанасці з боку ўлады і стварэнне атмасферы страху:
         
         - У сталіцу ў масавым парадку сцягнуты падраздзяленні сілавых структур. Ужо блакуюцца цэнтр і ўезды ў Мінск, вядзецца слежка і і праслухоўванне тэлефонаў. Некалькі гадзіна таму адбыўся напад на офіс Асамблеі няўрадавых арганізацый. Мы ведаем, што ўлада рыхтуе правакацыі на сённяшні вечар. Але мы спадзяемся, што ў іх хопіць розуму, каб не збіваць і не страляць у мірных грамадзян. Але, калі, не дай Бог пральецца кроў, адказнасць ляжа на сённяшняе кіраўніцтва краіны.

    7:35 pm
    ВЫБАРЫ 2006: АДМІНІСТРАТЫЎНЫЯ АРЫШТЫ І ЗАТРЫМАНЬНІ (сьпіс няпоўны)

    сьпіс
    3:44 pm
    Затрыманы кіраўнік раённага штабу Мілінкевіча з Лунінца

    Віталь Каратыш - кіраўнік раённага штабу Мілінкевіча затрыманы 18 сакавіка, арт.156 (дробнае хуліганства).

    .
    2:35 pm
    В Минске были выявлены листовки провокационного и оскорбительного содержания, которые распространяются якобы от имени кандидата в Президенты Республики Беларусь Александра Милинкевича

    По этим фактам доверенным лицом кандидата в Президенты Милинкевича А.В.Владимиром Лабковичем в Прокуратуру Республики Беларусь и в Центральную комиссию Республики Беларусь было направлено заявление.
    ЗАЯВЛЕНИЕ
    18.03.2006г. в г. Минске гражданами Республики Беларусь были выявлены листовки провокационного и оскорбительного содержания, которые якобы распространяются от имени кандидата в Президенты Республики Беларусь Милинкевича А.В. От имени кандидата в президенты Милинкевича А.В., а также иных доверенных лиц заявляю, что ни сам кандидат, ни его доверенные лица, агитационные группы кандидата не имеют никакого отношения к данной печатной продукции. Считаю, что данная продукция распространяется с целью дискредитации, носит явно провокационный характер в отношении Милинкевича А.В., наносит вред его личной и деловой репутации.
    Печатная продукция кандидата в Президенты Республики Беларусь Милинкевича А.В. изготавливалась и распространяется в строгом соответствии с требованиями ст.45 Избирательного кодекса Республики Беларусь.
    Считаю, что в действиях неустановленных лиц имеется состав уголовно наказуемого деяния.
    На основании вышеизложенного, руководствуясь Законом Республики Беларусь "О прокуратуре Республики Беларусь", ст.49 Избирательного кодекса Республики Беларусь ПРОШУ:
    1. провести прокурорскую проверку по изложенному факту и дать оценку действиям неустановленных лиц;
    2. возбудить уголовное дело по факту распространения вышеуказанных материалов;
    3. привлечь виновных лиц к ответственности в соответствии с действующим законодательством Республики Беларусь.
    2:33 pm
    У цягніках, якія ідуць а Мінск супрацоўнікі міліцыі правяраюць пашпарты, выяўляюць актывістаў, якія едуць на мірную акцыю

    Пра гэта ў праваабарончы цэнтр "Вясна" паведаміў адзін з актывістаў, які ехаў ў Мінск з Гародні.
    2:20 pm
    18 сакавіка ў Бабры (Крупскі раён) затрыманы мастак Алесь Пушкін.
    У хату да яго зайшлі начальнік міліцыі грамадзянскай бясьпекі М. Макарэвіч і апэратыўнік крымінальнага вышуку, старэйшы лейтэнант Валеры Костачка. Трэці міліцыянт сядзеў у машыне. Яны паведамілі А. Пушкіну, што зь ім хоча пра нешта паразмаўляць начальнік крупскай міліцыі, таму прапанавалі праехаць у Крупкі.
    2:00 pm
    Апошнія навіны - 19 сакавіка

    2006-03-19
    19 сакавіка ў Салігорску каля 11-й гадзіны былі затрыманы грамадзяне Расеі Ўладзімер Іваноў, Аляксандар Болдыраў і Генадзь Панкоў.

    2006-03-19
    18 сакавіка ў Шклове супрацоўнікі КДБ спрабавалі ўзяць у актывіста падпіску аб нявыезьдзе

    2006-03-19
    Назіральніка аштрафавалі на 155 тысяч за фатаграфаваньне

    2006-03-19
    18 сакавіка ў Гомелі быў затрыманы Ўладзімер Кацора, кіраўнік абласнога выбарчага штабу кандыдата ад аб'яднаных дэмсілаў Аляксандра Мілінкевіча.

    2006-03-19
    17 сакавіка ў Гродне затрымалі вернікаў-пяцідзесятнікаў, якія накіроўваліся ў Менск з мэтай памаліцца за мірны зыход выбараў у краіне. Іх арыштавалі кожнага на трое сутак.

    2006-03-19
    18 сакавіка ў Берасцi затрыманы кiраўнiк абласнога штабу Юрась Губарэвiч, а таксама актывiсты Яўген Пракурат, Змiцер Фiлiпчук i Андрэй Карпук.

    2006-03-19
    Бойка зь міліцыянтамі ў Гародні

    2006-03-19
    15 сакавіка Аляксей Шафран з вёскі Валынцы Верхнядзвінскага раёну Віцебскай вобласьці быў пакараны 15 суткамі арышту


    http://spring96.org/

    9:46 am
    Увечары 18 сакавiка ў Мінску затрыманыя 4 моладзевыя актывісты, ім пагражаюць узбуджэньнем крымінальнай справы па арт.193 (дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі)

    Увечары 18 сакавіка ў Мінску былі затрыманыя Барыс Гарэцкі, Зьміцер Хведарок, Іван Шылаў, Ігнацьева Іна. Супрацоўнікі міліцы пагражаюць маладым актывістам узбуджэньнем крымінальнай справы па арт. 193 Крымінальнага Кодэксу (дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі). У дадзеным выпадку маецца на ўвазе Малады Фронт.

    .

    Saturday, March 18th, 2006
    5:53 pm
    Апошнія навіны - 18 сакавіка

    2006-03-18
    Вобшук у інтэрнаце БНТУ

    2006-03-18
    18 сакавіка працягваліся затрыманьні актывістаў выбарчай кампаніі у Берасьці, Ваўкавыску, Гомелі, Пінску і іншых гарадах Беларусі.

    2006-03-18
    Зварот маці і жонак Беларусі да кіраўнікоў дзяржаў і парламентаў

    2006-03-18
    Новыя затрыманні журналістаў

    2006-03-18
    У Жлобіне крымінальная справа заведзеная на лідэра рэгіянальнай суполкі "Маладога фронту" Эдварда Зелянкова.

    2006-03-18
    Палітолягу Андрэю Суздальцаву загадалі пакінуць тэрыторыю Беларусі

    2006-03-18
    Арышты і штрафы на Віцебшчыне

    2006-03-18
    17 сакавіка ў Мінску на кватэры затрыманы 6 моладзевых актывістаў

    2006-03-18
    У Мастах арыштаваныя грамадскія актывісты

    www.spring96.org

    11:11 am
    Перад арыштам праваабаронцу Уладзіміра Вялічкіна падвяргалі катаваньням.

    Уладзімір Вялічкін быў затрыманы 17 сакавіка ў цэнтры Брэста. Пасьля затрыманьня супрацоўнікі міліцыі накінулі яму на галаву чорны мяшок і дзьве гадзіны вазілі на службовай машыне па горадзе пры гэтым яго абражалі і запалохвалі. Пасьля гэтага Уладзіміра Вялічкіна адвезьлі ў суд. Суддзя вынес рашэньне па арт. 156 Адміністратыўнага кодэксу (дробнае хуліганства). Праваабаронцу абвінавацілі ў тым, што ён быццам бы брыдка лаяўся ў адрас міністра ўнутраных справаў Уладзіміра Навумава. Суд вынес рашэньне 5 сутак адміністратыўнага арышту.


    www.spring96.org

    9:07 am
    Беларускіх навукоўцаў прымушаюць галасаваць "датэрмінова і правільна"

    17 сакавіка ў ПЦ "Вясна" паступіла інфармацыя, што старшыня Акадэміі навук Рэспублікі Беларусь Міхаіл Мясніковіч загадаў начальнікам усіх інстытутаў акадэміі забясьпечыць, каб усе супрацоўнікі прагаласавалі "датэрмінова і правільна". Пазьней кадры галасаваньня навукоўцаў былі паказаныя па Беларускім тэлебачаньні.

    .
    Friday, March 17th, 2006
    7:24 pm
    Апошнія навіны
    2006-03-17
    17 сакавіка 2006 ў Брэсьце затрыманы правааабаронца Уладзімір Вялічкін

    2006-03-17
    17 сакавіка 2006 ў Баранавічах на 3 сутак арыштаваны актывіст штабу Мілінкевіча Зьміцер Палойка

    2006-03-17
    У Мінску разагналі пікет у падтрымку выключаных студэнтаў

    2006-03-17
    Кіраўніку аршанскага Маладога Фронту, сябру мясцовага штабу А. Мілінкевіча Ігару Казьмерчаку пагражае звальненьне з працы.

    2006-03-17
    Акрамя пільнага асабістага дагляду на польска-беларускай мяжы, кіраўніка штабу Мілінкевіча ў Пружанах Уладзімера Радзівончыка дапыталі ў памяшканьні берасьцейскай мытні.

    2006-03-17
    17 сакавіка ў Ашмянах быў затрыманы кіраўнік ініцыятыўнай групы Мілінкевіча. Пётр Явідовіч, у Смаргоні раніцай затрымалі і пасадзілі на пяць сутак Юрыя Кутузава

    2006-03-17
    17 сакавіка ў Жодзіне на 7 сутак арыштаваны моладзевы актывіст Зьміцер Чарткоў

    2006-03-17
    17 сакавіка ў Барысаве на 10 сутак арыштаваны Леў Марголін, давераная асоба Аляксандра Мілінкеівіча

    2006-03-17
    Мікалая Гаўрыленка, які ўзначальвае ініцыятыўную группу Аляксандра Мілінкевіча ў Лельчыцкім раёне, наведалі супрацоўнікі міліцыі па месцы жыхарства.

    2006-03-17
    17 сакавіка адбыўся напад мiлiцыi на офiс брэсцкага гарадскога штаба Мiлiнкевiча.


    http://www.spring96.org
    7:04 pm
    Выбары 2006 - крымінальны перасьлед
    Падчас выбарчай кампаніі крымінальныя справы па палітычных матывах узбуджаныя супраць 20 грамадска-палітычных актывістаў. Адзін з іх асуджаны на 5 месяцаў арышту, 8 знаходзяцца ў СІЗА пад вартай да разгляду справы ў судзе

    Далей: http://www.spring96.org/by/news/3947/
    Wednesday, March 15th, 2006
    3:46 pm
    Давераная асоба кандыдата Аляксандра Казуліна пакараны арыштам тэрмінам на 7 сутак "за абразу супрацоўнікаў гарвыканкаму"

    У Аршанскі гарадзкі суд кіраўніка аршанскай ініцыятыўнай групы Васіля Берасьнева даставілі 14 сакавіка за арганізацыю несанкцыянаванага мітынгу з удзелам кандыдата на прэзыдэнты А.Казуліна, якая адбылася 11-га сакавіка ў Оршы, - прынамсі, так міліцыянты патлумачылі сваякам ягонае ўчорашняе затрыманьне. Але пакараньне актывіст атрымаў зусім за іншы ўчынак - "за абразу супрацоўнікаў гарвыканкаму".
    Судзьдзя спадар Дзьмітрыеў адхіліў абвінавачаньне ў арганізацыі несанкцыянаванай вулічнай акцыі, прызнаўшы адзіным доказам супраць Васіля Берасьнева тое, што ён ёсьць даверанай асобай кандыдата Аляксандра Казуліна.
    Аднак на судзе разглядаўся яшчэ адзін дакумэнт: заява загадчыка ідэалягічнага аддзелу Леаніда Фурса і загадчыка аддзелу спартовае працы, а цяпер яшчэ і намесьніка старшыні гарадзкой выбарчай камісіі Алега Казлова пра тое, што Васіль Берасьнеў абражаў апошняга нецэнзурнымі словамі. І адбывалася гэта на той самай сустрэчы з кандыдатам Казулінам 11-га сакавіка на гарадзкім кірмашы.
    Нягледзячы на тое, што на сустрэчы прысутнічалі каля 300 чалавек, судзьдзя адхіліў хадайніцтва пра запрашэньне незалежных сьведак, палічыўшы дастатковымі супольныя сьведчаньні двух чыноўнікаў.
    На думку юрыста- праваабаронцы Алега Граблеўскага, прысутнага на судзе, "мела месца відавочная змова двух службовых асобаў з мэтаю асудзіць апазыцыйнага актывіста", паведаміла радыё Свабода.

    .
    Tuesday, March 14th, 2006
    5:48 pm
    На беларуска-расейскім памежным пераходзе "Рэдзькі" затрымалі аўтамабіль з чарговым накладам газэты "Народная Воля"

    Паводле рэдактара выданьня Іосіфа Сярэдзіча, які суправаджае груз, у перавозчыкаў забралі дакумэнты без тлумачэньня прычынаў. Адмовіліся паведаміць прычыну затрыманьня таксама і Радыё Свабода.
    Два нумары "Народнай Волі" дастаўляюць у Менск з Міхайлаўскай друкарні Смаленску, з якой была заключана дамова на друкаваньне газэты.
    Нагадаем, што напярэдадні Смаленскі паліграфічны камбінат скасаваў адпаведную дамову з шэрагам незалежных беларускіх выданьняў.
    Рэдактар газэты "Товарищ" Сяргей Вазьняк з гэтай прычыны мае зьвярнуцца ў суд. Адначасна ён шукае магчымасьці надрукаваць перадвыбарчы выпуск газэты яшчэ да дня галасаваньня.
    Пётар Марцаў, рэдактар "БДГ. Деловая газета", якую Смаленская друкарня адмовіліся друкаваць нібыта з фінансавых прычынаў, паведаміў, што цяпер высьвятляе, ці канчатковае гэтае рашэньне.
    Ад афіцыйных тлумачэньняў у кіраўніцтве Смаленскага паліграфічнага камбінату адмаўляюцца. Аднак у неафіцыйнай гутарцы сказалі, што ім параілі не друкаваць незалежныя выданьні, бо пасьля выбараў яны стануць цалкам неплатаздольныя.
    Хто даў камбінату гэткую параду, паведаміць адмовіліся.

    .
    5:47 pm
    Адміністратыўная справа актывіста апазіцыі Максіма Вінярскага ў судзе разглядалася без яго, прысуд бузе абвешчаны праз тры дні

    Справу яшчэ аднаго затрыманага і абвінавачанага за хуліганства апазіцыянера Максіма Вінярскага 14 сакавіка разглядалі паўторна. Учора да суду яго вызвалілі з-пад варты. Вінярскі на паседжаньне не зьявіўся, і судзьдзя Ўладзімер Міхалевіч разглядаў справу безь яго. Рашэньне ў справе Максіма Вінярскага будзе вядомае праз трое сутак.

    .
    5:47 pm
    Прадпрымальнікі Аляксандар Макаеў і Аляксандар Прысмакоў арыштаваныя на 15 і 10 сутак

    14 сакавіка ў судзе Фрунзенскага раёну Менска судзілі апошніх затрыманых удзельнікаў сустрэчы з Аляксандрам Мілінкевічам, што адбылася ўвечары 12 сакавіка, паведаміла радыё Свабода.
    Старшыню Каардынацыйнай рады прадпрымальнікаў Менску Аляксандра Макаева і дырэктара адной з мінскіх фірмаў Аляксандра Прысмакова міліцыянты абвінавачвалі за тое, што яны актыўна ўдзельнічалі ў несанкцыянаваным мітынгу, выкрыквалі антыдзяржаўныя лёзунгі і г.д.
    Міліцыянты палку сьпецпрызначэньня прызналіся ў судзе, што вызначалі аб'екты для затрыманьня паводле ўласных крытэраў. Так, напрыклад, Аляксандра Прысмакова яны затрымалі, бо ён выглядаў падазрона: "быў апрануты, як іншаземец", "хадзіў з аднаго канца пляцоўкі ў другі" і "нешта здымаў на камэру".

    Аляксандар Макаеў жа, са слоў міліцыянтаў, выкрыкваў антыдзяржаўныя лёзунгі: "Беларусь у Еўропу!" і "Свабоду Беларусі!"

    Сьведкі затрыманых сьцьвярджалі, што ні Макаеў, ні Прысмакоў ніякіх лёзунгаў не выкрыквалі, а спакойна слухалі выступ Мілінкевіча, але судзьдзі да іхных паказаньняў не прыслухаліся.

    У выніку судзьдзя Ўладзімер Карноў пакараў Аляксандра Макаева 15-сутачным арыштам, а ягоная каляжанка Юлія Лукомская прысудзіла Аляксандру Прысмакову 10 сутак.

    Аляксандар Макаеў так пракамэнтаваў судовае рашэньне: " Я пераканаўся, што ў нас справядлівага правасудзьдзя, на сёньняшні дзень, не існуе. Гэта відно ня толькі па маім, а й па шматлікіх апошніх рашэньнях адносна палітычна актыўных грамадзянаў. Калі ты маеш сваю ўласную думку, - за гэта караюць".

    А вось камэнтар да судовага рашэньня Аляксандра Прысмакова: "Я лічу гэта заказной справай. Усім аднолькавы прысуд. Усім, каго арыштавалі ў гэты дзень - ня толькі на гэтым мітынгу, але й на папярэдніх. Усе, каго затрымалі, лічаць, што гэта зроблена для таго, каб нэўтралізаваць актыўную частку выбарцаў".

    .
    5:42 pm
    У Рэчыцы быў затрыманы прадстаўнік каманды Казуліна Алег Шабетнік

    Алег Шабетнік мацаваў фірмовыя налепкі Казуліна "За Аляксандра Казуліна, за свабоду" на інфармацыйным стэндзе, дазволеныя Цэнтравыбаркамам. Стэнд знаходзіцца на выбарчым участку №28 - школа №9. Як зазначыў спадар Шабетнік, ён дзейнічаў у межах выбарчага заканадаўства, аднак міліцыянт склаў на яго пратакол аб адміністрацыйным правапарушэньні. Паводле яго, рэчыцкаму актывісту каманды Казуліна пагражае буйны штраф.

    .
[ << Previous 20 ]
My Website   About LiveJournal.com

Advertisement